Ад прафесіянальнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў да фарміравання канкурэнтназдольнай асобы выхаванца

02.11.2017

   2 лістапада ва ўстанове адукацыі адбылося пасяджэнне метадычнага савета на тэму “Ключавыя кампетэнцыі: ад прафесіянальнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў да фарміравання канкурэнтназдольнай асобы выхаванца”. Тэма вельмі актуальна, паколькі кампетэнтнасны падыход з’яўляецца адлюстраваннем запатрабаванасці грамадства ў падрыхтоўцы людзей, якія ўмеюць прымяніць свае веды для паспяховай прадукцыйнай дзейнасці на практыцы. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні “Ад кампетэнтнаснага класнага кіраўніка да кампетэнтнаснага вучня”, дзе была звернута ўвага на тое, што задача педагога сфарміраваць такі ўзровень кампетэнтнасці вучняў, які дазволіў бы вырашаць праблемы ў розных сферах дзейнасці ў канкрэтных сітуацыях. І гэта ў першую чаргу залежыць ад таго, хто будзе фарміраваць такія кампетэнцыі. Кіраўнік школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Курыльчык Н.М. расказала аб сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцыі, якая ўключае пазітыўную сацыяльную, культурную і інтэркультурную камунікацыю, канструктыўны ўдзел у сацыяльным і працоўным жыцці. І.Р.Саўчанка, настаўнік пачатковых класаў, расказала аб фарміраванні нацыянальнай культуры праз развіццё камунікатыўных кампетэнцый малодшых школьнікаў.

Т.Р.Курыльчык, настаўнік рускай мовы і літаратуры