Свая зямля – вось што аснова!

01.11.2017

     Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма. Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Таму, менавіта, на гэту тэму “Свая зямля – вось што аснова”

 

    1 лістапада ў нашай школьнай бібліятэцы праводзіўся конкурс малюнкаў, у якім удзельнічалі вучні I - V класаў. Цікавымі работамі ўразілі: Сухаверхая Валерыя, якая намалявала малюнак на тэму “Рускі нацыянальны касцюм”; Кулеш Дзіяна, малюнак “Украінскі народны касцюм”, якая расказала ўсім вучням пра асаблівасці свайго малюнка. Можна адзначыць яшчэ шмат вучняў, якія таксама былі вельмі стараннымі і ўважлівымі да той справы, якую выконвалі на мерапрыемствы. Шмат было малюнкаў пра розныя дзяржавы, але ўсё роўна самай роднай і блізкай да сэрца застанецца Беларусь. Жыць у Беларусі – гэта не проста жыць і належаць вызначанага дзяржаве свету, трэба любіць традыцыі, звычаі, ведаць культуру і мастацтва гэтай краіны. Шанаваць і берагчы прыроду і помнікі архітэктуры, каб захаваць іх для будучых пакаленняў такімі, якія яны ёсць, выдатныя, загадкавыя і якія радуюць вочы беларускага чалавека і не толькі.

Усе вучні атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Вялікі ўсім дзякуй!

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар