У цудоўным свеце прафесій

18.09.2017

16 верасня з вучнямі I-VIII класаў праводзілася выхаваўчае мерапрыемства – падарожжа “У цудоўным свеце прафесій”.

Прафесія – гэта род заняткаў, любімая справа, груд усяго жыцця. Менавіта пагэтаму любімая справа выбіраецца адзін раз і на ўсё жыццё. Але як бывае цяжка выбіраць! Бо і лекарам хочацца стаць, і касманаўтам, і вадалазам, настаўнікам і артыстам. Вось пагэтаму ўжо зараз трэба рахтавацца да сур’ёзнага выбару. А што вучні ведаюць аб прафесіях, на данным мерапрыемствы было і выяўлена.  

У ходзе мерапрыемства праводзіліся розныя гульні: “Угадай”, “Хто згубіў свой інструмент?”; віктарына “Угадай прафесію”; конкурс “Знайдзі лішняе”; таксама дзеці праглядзелі і прааналізавалі кароткаметражны мультфільм “Кім я жадаю стаць…” і казку пра прафесіі на новы лад “Церамок”. Разам з дзецьмі праспявалі прыпеўкі аб прафесіях, што вельмі спадабалася дзецям і развесяліла іх. Добра сябе паказалі вучні VI і VIII класаў – былі вельмі актыўнымі, адказвалі на ўсе пастаўленыя пытанні, праяўлялі асабістую ініцыятыву, адказвалі на жартоўныя пытанні. Таксама выдзяліліся наступныя вучні: Прыгодзіч Вераніка, Сухаверхі Аляксандр. Яны добра разумеюць усю важнасць будучай прафесіі. Такім чынам, мэты мерапрыемства дасягнуты, вучні атрымалі зарад станоўчых эмоцый.

І.Р.Саўчанка, класны кіраўнік ІІ класа