Беларусь – мая Айчына!

02.09.2017

                                                                                              Беларусь – мая краіна!
                                                                                              Беларусь – мая Дзяржава!
                                                                                              Беларусь – мая Айчына!
                                                                                              Беларусі маёй слава!

    У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць родных мяцін, слухацт беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

  У сваім выступленні 1 ліпеня 2017 года на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падкрэсліў, што, “прайшоўшы праз выпрабаванні, беларусы заслужылі права жыць на свабоднай зямлі, у міры і дастатку, быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі сусветных працэсаў. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народажыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і ўмацоўваў яго дух” .

  У 2017/2018 навучальным годзе першы ўрок быў прысвечаны нашай Радзіме. Класнымі кіраўнікамі былі выкарыстаны розныя формы правядзення першага ўрока: конкурс, турнір, гульня, віктарына. Вялікую цікавасць і станоўчы водгук у дзяцей выклікалі такія ўрокі, як завочная экскурсія, урок-падарожжа, брэйн-рынг. Падчас першага ўрока класнымі кіраўнікамі была ўдзелена ўвага пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, арыентаванага на няўхільны рост дабрабыту і павышэнне якасці жыцця грамадзян, задавальненне іх матэрыяльных, сацыяльных і культурных інтарэсаў.

Курильчик Н.Н., заместитель директор