Экскурсія ў Мерчыцкі цэнтр народнай творчасці і быта

22.06.2017

     Цікавай, змястоўнай і запамінальнай для вучняў  стала экскурсія ў Мерчыцкі цэнтр народнай творчасці і быта. Гасцінныя гаспадары дазволілі дзецям зазірнуць у мінулае нашых продкаў, дакрануцца да спадчыны свайго краю. 

 

    Адкрыта была экскурсія наведваннем залы рэчаў хатняй гаспадаркі, затым гаспадарчых земляробчых прыстасаванняў. Працягам стала зала народнага ткацтва і вышыўкі. Дзяўчынкі адчулі сябе ткачыхамі, сеўшы за ткацкі станок сваіх прабабуль. Самай цікавай стала зала мясцовых народных касцюмаў, дзе гаспадары цэнтра пераапранулі вучняў ў народныя касцюмы, развучвалі з імі “польку”, “лявоніху”, народную гульню “Зайчык”. 

 

    Напрыканцы экскурсіі пачаставалі смачнымі блінамі з парэчкавым варэннем. “Смак” беларускіх традыцый надоўга застанецца ў памяці нашых дзяцей, якія пажадалі гаспадарам працвітання, папаўнення фонду новымі экспанатамі, добразычлівых гасцей і шматлікіх наведванняў.

А.І.Банцэвіч, класны кіраўнік