Па месцах баявой славы

14.06.2017

    З мэтай прыцягнення вучняў да ўдзелу ў акцыях па грамадзянска – патрыятычным выхаванні, гісторыка – краязнаўчай накіраванасці была праведзена экскурсія з вучнямі 1-4 класаў па месцах баявой славы. Усе з задавальненнем чакалі гэтай экскурсіі, бо, па – першае, гэта дарога пешшу з песнямі, па – другое, абавяскова будзе прывал, дзе можна паласавацца дамашняй ежай, якую кожны ўзяў у дарогу, а па – трэцяе, побач любімыя сябры, аднакласнікі і настаўнікі. Маршрут быў такі: вёска Бобрык (школа) – вёска Бобрык (помнік загінуўшым воінам – жыхарам у 1941 – 1945 гг.) – вёска Пласкінь (помнік загінуўшым воінам – жыхарам у 1941 – 1945 гг.) – вёска Бобрык (школа).

    Дзеці даведаліся пра тое, што адбывалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, колькі загінула людзей ні ў чым ні павінных, якія гэта былі страшэнныя годы ліхалецця. Кожны прысутны змог дакрануцца да гісторыі свайго народа, і на хвіліну ўявіць сабе тыя часы і сябе на месцы нашых герояў, ветэранаў, якія падарылі нам перамогу, жыццё без вайны.

   Помнікі загінуўшым воінам - жыхарам у 1941 – 1945 гг., якія адлюстроўваюць сумныя вехі гісторыі і гераізм беларускага народа, адазваліся ў нашай душы болем і гонарам за чалавека, які, нягледзячы ні на што, вытрымаў, выстаяў і паказаў, як трэба любіць сваю Радзіму! І радасна на душы, і сумна. Аднак эмоцыі прайшлі, як праходзіць усё ў нашым жыцці з часам. Застаецца толькі адно – памяць. Ведайце і помніце сваю гісторыю.

А.М.Крывецкая,  Н.Я.Сухаверхая,  І.І.Шапран, настаўнікі пачатковых класаў