Краіна “ПІЯНЕРЫЯ”

20.05.2017

   19 мая Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла Дзень піянерскай дружбы. Працягваецца сувязь пакаленняў і захоўваюцца лепшыя традыцыі. Традыцыйна ў школе праходзіць свята “Краіна Піянерыя”, удзел у якой прымаюць лепшыя піянеры. Гэты год не стаў выключэннем: ДУА «Бабрыкоўская сярэдняя школа» Пінскага раёна 20 мая гасцінна расчыніла дзверы перад піянерамі ДУА “Малаплотніцкая базавая школа” Пінскага раёна. У гэты сонечны дзень самыя актыўныя піянеры сабраліся, каб павіншаваць адзін аднаго са святам і прыняць удзел у гульнявой праграме.

  

    Са словамі віншавання, з пажаданнямі дабра і радасці, здароўя і добрага настрою да рабят звярнулася педагог-арганізатар Завадская Г.К. і актывісты піянерскай дружыны імя В.Л.Кірыковіча. Арганізатары падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак гульнявую праграму, падчас якой камандам неабходна было пераадолець шэраг перашкод, выканаць заданні на станцыях “Песенная”, “Эрудыты”, “Сімвалград”, “Добрых слоў”, “Кемлівая”,”Паласа перашкод”, “Піянербол”. Сумаваць піянеры не прывыклі. Доказам гэтага сталі іх яркія выступленні падчас конкурсу піянерскай песні на станцыі “Песенная”.

 

Святочнаму настрою і яркім уражанням спрыяла добрае сонечнае надвор’е. Увогуле свята атрымалася.


  

   Завяршылі яго ўнагароджваннем пераможцаў. Па выніках няпростай барацьбы першае месца атрымалі піянеры ДУА «Бабрыкоўская сярэдняя школа» Пінскага раёна. Дзень піянерскай дружбы закончыўся, але засталося шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Будзем рыхтавацца да новых мерапрыемстваў, маладое пакаленне адраджае лепшыя традыцыі, напаўняе іх новым зместам.

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар