Пасяджэнне савета ўстановы

16.05.2017

  16 мая ва ўстанове адукацыі адбылося пасяджэнне Савета ўстановы. Вялікая ўвага на пасяджэнні было ўдзелена пытанню арганізацыі летняга адпачынку і занятасці вучняў у летні перыяд. Было разгледзена пытанне аб арганізацыі работы школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка”, рабоце рознаўзроставых атрадаў па месцы жыхарства вучняў, а таксама пытанне другаснай занятасці вучняў у час летніх канікул. Аб абнаўленні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі і падрыхтоўцы да новага навучальнага года і работы ў асенне-зімовы перыяд расказала дырэктар школы Коян Л.З. У канцы пасяджэння былі абмеркаваны кандыдатуры вучняў на ўзнагароджанне па выніках 2016/2017 навучальнага года.

Н.А.Сідарэвіч, сакратар Савета ўстановы