Карысныя канікулы

01.04.2017

   На вясенніх канікулах у школе быў арганізаваны аздараўленчы лагер “Сонейка”. Умацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, засваенне норм і правіл бяспекі, фарміраванне адаптацыйных навыкаў і падрыхтоўка да жыцця ў грамадстве, развіццё інтэлектуальнага, духоўнага патэнцыялу, творчых здольнасцей і інтарэсаў дзяцей, фарміраванне маральных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці, актыўнае далучэнне да розных відаў дзейнасці – такія мэты стаялі перад выхавацелямі лагера. Былі створаны ўмовы для раскрыцця творчага патэнцыялу асобы дзіцяці і яго самарэалізацыі пры дапамозе ўключэння ў калектыўную творчую дзейнасць. Работа лагернай змены аснавана на выкананні рэжыма дня і плане работы на кожны дзень. Акрамя атрадных мерапрыемстваў праводзіліся заняткі аб’яднанняў па інтарэсах і класныя гадзіны. Кожны дзень пачынаўся з зарадкі. Традыцыйнымі сталі хвілінкі здароўя і спартыўныя праграмы. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных эстафетах і гульнях у спартыўнай зале і на свежым паветры.

  Першы дзень прайшоў пад дэвізам “Будзем як дома”. 20 выхаванцаў прынялі ўдзел у аперацыі “Утульнасць”, гульнёвай праграме “Хто ў доме гаспадар?”, паўтарылі правілы бяспечных паводзін.

  Другі дзень быў прысвечаны краіне “Дарожных знакаў”. Ён прынёс выхаванцам новыя станоўчыя эмоцыі праз удзел у творчых справах “Бяспечнае кола” і “Я па вуліцы іду”.

  Прыемнымі момантамі запомніўся дзень цудоўных казак. У дзень талентаў і творчасці прайшоў конкурс “Цудоўныя ручкі” і “Ало! Мы шукаем таленты”. Дзеці старанна малявалі, ляпілі з пластыліну, майстравалі, спявалі.

   Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся - гэта дэвіз пятага дня. Асабліва спадабаліся экскурсія ”Мая вёска” і брэйн – рынг “Беларусам я завуся”.

  Апошні дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам “Паспець усё”. Турнір па шашкам , спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльная праграма былі вясёлымі і цікавымі. Дзеці з карысцю правялі канікулы.

Дырэктар лагера Н.К. Канановіч