Казка свет адкрывае

30.03.2017

     29 сакавіка пад дэвізам “Дзень цудоўных казак” прайшло шмат мерапрыемстваў у школьным аздараўленчым лагеры “Сонейка”. Свет казкі адкрывала казачная віктарына “Дарогаю дабрыні”, у якой надзялялася ўвага таму, як важна тварыць дабро кожны момант свайго жыцця, незалежна ад таго, каму патрэбна твая дапамога. Вельмі карыснай была хвілінка здароўя “Жыў – быў Вітамін”. Дзеці даведаліся, якая ежа з’яўляецца карыснай, вітамінізаванай, якія вітаміны знаходзяцца ў розных прадуктах харчавання, або, наадварот, што шкодна ўжываць у ежу. У заключэнні хвілінкі здароўя вучні праглядзелі мультфільм аб ролі вітамінаў у жыцці чалавека. З вялікім задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсна – гульнявой праграме “Дзень казкі”. Было сфарміравана дзве каманды “Казачнікі” і “Чэмпіёны”. Да ўвагі дзяцей было прапанавана некалькі заданняў такіх, як: “Хто больш ведае казак?”, “Адгадай”, “Пазнайце казку”, “Узнавіце казкі”, “Героі казак”, “Казачная крыжаванка” і іншыя. Перамогу атрымала каманда “Казачнікі”. Усе дзеці засталіся задаволенымі, іх перапаўнялі эмоцыі. Праз казку дзеці дакрануліся да непаўторнага казачнага свету, побач з імі крочылі казачныя героі, якія ўсім нам вельмі блізкія з дзяцінства.

А.М.Крывецкая, настаўнік пачатковых класаў

Н.М.Сідарэвіч, настаўнік хіміі і біялогіі