Любі, шануй, ведай роднае слова!

22.02.2017

Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў, адчуць смак роднай мовы вучням 6 класа дапамагла гульня-конкурс "Любі, шануй, ведай роднае слова!" Вучні праявілі свой чытацкі вопыт і эрудыцыю ў час правядзення гульні-конкурсу. Свае здольнасці яны паказалі ў конкурсах "Канструяванне слоў", "Словы-змейкі", "Спрыт, знаходлівасць і розум", "Папацей, грамацей", "Аматары беларускага фальклору", "Пазнай фразеалагізм". Уся шматграннасць мовы знайшла адбітак у час правядзення конкурсу "Вам слова, юныя паэты". Вучні склалі верш з прапанаванай рыфмай. Спадзяюся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай беларускай мове, нікога не пакіне абыякавым.

А.І.Банцэвіч, класны кіраўнік