Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2017

Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе…

С. Грахоўскі

    Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце iснуе каля 6000 «жывых» моў. Палова з iх знаходзiцца на мяжы знiкнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Вучні VII класа прынялі ўдзел у гульні “Пяць зорак”; змаглі праверыць свае веды па гісторыі, культуры, літаратуры нашага краю.А яшчэ – гэта быў добры шанс папоўніць скарбонку ведаў. Віншуем пераможцаў, якія, нягледзячы на вострую барацьбу, апраўдалі назву сваёй каманды “Перамога” і атрымалі ў скарбонку тры зоркі. Праведзеная сёння гульня дала магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.

А.У.Калесніковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры