25000 крокаў да здароўя

11.02.2017

   «Беражыце здароўе змоладу!» - гэтая прыказка мае пэўны сэнс. Фарміраванне здаровага ладу жыцця павінна пачынацца з нараджэння дзіцяці для таго, каб у чалавека ўжо выпрацавалася ўсвядомленае стаўленне да свайго здароўя, здаровага ладу жыцця.

   11 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень здароўя пад дэвізам “Турызм, спорт, адпачынак”. У рамках дня здароўя вучні ІІ – ІХ класаў прынялі ўдзел у вусным часопісе “25 000 крокаў да здароўя”, віртуальным кафэ “Турыстычнае падарожжа па Беларусі”. У школьнай бібліятэцы пад кіраўніцтвам Дабярчук Н.М. для вучняў І – ІV класаў прайшла віктарына “Як стаць Нехварэйкай”. Закончыўся дзень здароўя ўдзелам вучняў у спартыўна – забаўляльнай гульні “Смялей наперад”.

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар