Любімая пара

26.01.2017

Ой ты, зімачка – зіма,

Усе дарогі замяла!

Лёдам рэчкі ўсе зашкліла,

Бегайце, катайцеся

Ды са мной вітайцеся.

    25 студзеня вучні 3 класа прынялі актыўны ўдзел у літаратурным конкурсе “Зімовыя апавяданні”. Зіма – любімая пара года для дзяцей. Хтосьці адправіцца ў падарожжа на лыжах або каньках, а іншаму даспадобы горка і санкі, гульня ў сняжкі. Камусьці цікава апынуцца зімовай парой у неабсяжных прасторах лесу. Кожны з удзельнікаў конкурсу прадставіў свой любімы твор на зімовую тэматыку. Гучалі вершы на памяць “Першы снег” Уладзіміра Корзуна, “Зіма” Пятра Прыходзькі, “Новы год” Міколы Чарняўскага і іншыя. Дзеці выразна чыталі зімовыя апавяданні, адгадвалі загадкі пра зіму, а таксама адгадвалі герояў апавяданняў і аўтараў твораў, чыталі апавяданні па ролях. Цікавым было скласці па малюнку сваё ўласнае апавяданне. Хочацца адзначыць прыемны момант конкурсу, калі вучні падарылі адзін аднаму сняжынкі з пажаданнямі ўсяго найлепшага. Усе ўдзельнікі конкурсу з карысцю правялі час і засталіся задаволенымі.

Крывецкая А.М., класны кіраўнік