Здаровая сям’я–аснова грамадства і дзяржавы

21.01.2017

    З тым, што здаровая сям’я – гэта аснова грамадства і дзяржавы, не паспрачаешся. І менавіта гэта стала тэмай агульнашкольнага бацькоўскага сходу, які адбыўся ва ўстанове адукацыі   21 студзеня. Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення дырэктара школы Коян Л.З. на тэму “Здаровая сям’я - аснова грамадства і дзяржавы”. Людміла Збышаўна адзначыла, што ў апошнія гады ў дзяцей з’яўляюцца новыя выклікі часу, якім дарослыя павінны супрацьстаяць. Інтэрнэт прыцягвае дзяцей, не заўсёды бацькі ведаюць, што дзіця робіць у сетцы, з кім кантактуе і да чаго гэта можа прывесці. Усё часцей у дзяцей сустракаюцца неўрозы, парушэнні зроку. Задача дарослых – абараніць дзяцей, захаваць і ўмацоўваць іх здароўе, знізіць рызыку, аб’яднаўшы намаганні і рэсурсы. А галоўнае ў гэтым – прыклад бацькоў, менавіта яны, у першую чаргу, павінны навучыць дзяцей цаніць здароўе, адказна адносіцца і ўмацоўваць яго, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

   

     Адным з паказчыкаў добрай сям’і з’яўляецца здаровая атмасфера ў ёй. Аксана Іванаўна Банцэвіч, педагог сацыяльны, расказала аб праблеме гвалту ў сям’і, адсутнасці паразумення і падтрымкі ў сям’і, што можа паслужыць паводзіннымі фактарамі рызыкі адносна дзяцей. Аксана Іванаўна адзначыла, што ва ўстанове адукацыі вядзецца пошук новых падыходаў у рабоце з сям’ёй , аптымальных форм і метадаў ўзаемадзеяння для ўмацавання і аздараўлення дзіцяча-бацькоўскіх адносін.

    Дзмітрый Сяргеевіч Карпучык, загадчык Бабрыкоўскай амбулаторыі, у сваім паведамленні звярнуў увагу на тое, што яшчэ нядаўна мы не ведалі, што такое суіцыд, а сёння гэта з’ява становяцца рэальнай пагрозай для дзяцей. Дзмітрый Сяргеевіч расказаў аб прычынах і прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў і адзначыў, што бацькі павінны размаўляць са сваімі дзецьмі.

    Здаровая сям’я – паняцце шматграннае, уключае не толькі фізічнае, але і інтэлектуальнае, творчае, духоўнае развіццё кожнага яе члена. Зыходзячы з гэтага, настаяцель Свята – Троіцкай царквы вёскі Дабраслаўка расказаў аб тых умовах, ад якіх залежыць накіраванасць фарміравання асобы дзіцяці, а таксама яго здароўе, закладваюцца ў сям'і. Тое, што прывіваюць дзіцяці з дзяцінства і маленства ў сям'і ў сферы маральных, этычных і іншых пачаткаў, вызначае ўсе яго далейшыя паводзіны ў жыцці, стаўленне да сабе, свайго здароўя.

  

      Аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця нагадалі ў сваім выступленні “Здаровы лад жыцця – шлях да поспеху” члены валанцёрскага атрада “ВІД” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Курыльчык Н.М.

  

    У час мерапрыемства былі арганізаваны выставы. Ярмарка – выстава “Сваімі рукамі”, зацікавіла ўсіх прысутных разнастаўнасцю вырабаў, зробленных самімі дзецьмі, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Мастацкая апрацоўка драўніны” пад кіраўніцтвам Хоміча Мікалая Іванавіча. Выстава “Ярмарка сямейнай творчасці” прадэманстравала сумесную творчую дзейнасць бацькоў і дзяцей. Дабярчук Ніна Міхайлаўна, бібліятэкар ўстановы адукацыі, прадставіла кніжную выставу “Чытаем разам”. Шэф – повар школьнай сталовай Кірыковіч Вольга Антонаўна прадставіла праграму “Школьнае харчаванне – здаровае харчаванне”, у ходзе якой бацькі мелі магчымасць пакаштаваць школьныя абеды.

      Курыльчык Н.М., адказная за ўлік пропускаў вучэбных заняткаў, паведаміла аб колькасці пропушчаных вучнямі заняткаў і адзначыла, што неабходна бацькам не дапускаць фактаў беспрычынных пропускаў урокаў вучнямі.

     Дырэктрар школы Коян Л.З. расказала аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі да кіраўніцтва ўстановы ў 2016 годзе.

    Намеснік дырэктара Курыльчык Н.М. растлумачыла і практычна паказала бацькам магчымасці электроннага дзённіка. 

   У выніках сходу былі складзены правілы здаровай сям’і, прыняты рашэнні і рэкамендацыі. Завяршыўся бацькоўскі сход канцэртнай праграмай, чым, несумненна, парадавалі прысутных.

  

Н.М.Курыльчык, намеснік дырэктара