Падарожжа ў свет казак

13.01.2017

     13 студзеня вучні першага класа адправіліся ў чарадзейнае падарожжа ў свет казак. У аснове казак - дзіўны свет роднай зямлі, прыгажосць яе лясоў, рэк, азёр, незвычайная шчодрасць душы беларускага народа, яго вера ў дабрыню і справядлівасць. Казка - бясцэнны клад народнай мудрасці. Яна ў даступнай форме здольна прабудзіць у дзіцяці лепшыя рысы характару, глыбей зразумець, што такое дабро і зло, розум і глупства, праўда і справядлівасць. Малышы вучацца ацэньваць дзеянні казачных персанажаў. Па лабірынтах казачнага царства нас правялі Каток-залаты лабок, Воўк-гультай, Каза-манюка і іншыя героі беларускіх народных казак. Дзецям спадабалася віктарына па казках, загадкі, інсцэніроўка казкі "Лёгкі хлеб".

Сухаверхая Н.Я., класны кіраўнік