Сучасны урок. Аналіз і самааналіз

12.01.2017

  Асноўны паказчык педагагічнага прафесіяналізму настаўніка – урок, таму вельмі важна валодаць майстэрствам яго аналізу. Правесці поўны аналіз урока– справа нялёгкая. Тлумачыцца гэта, па-першае, складанасцю ўрока, па-другое, яго творчым, непаўторным характарам.Добры педагог тым і добры, на думку В.А. Сухамлінскага, што ён бачыць, як развіваецца яго ўрок, умее пайсці па адзіна неабходнаму шляху, які падказваецца логікай менавіта данага ўрока.

  12 студзеня адбыўся семінар – практыкум “Сучасны ўрок. Аналіз і самааналіз”. У ходзе былі абмеркаваны наступныя пытанні: “Аналіз і самааналіз сучаснага ўрока ў сістэме адукацыйнага працэсу”, “Аспекты аналіза ўрока”. Аб методыцы і тэхналогіі сістэмнага падыходу да аналізу вучэбных заняткаў расказаў настаўнік гісторыі Калесніковіч М.І. У дапамогу настаўнікам распрацаваны схемы самааналізу ўрока, пабудаваныя на розных асновах.

Н.М.Курыльчык, намеснік дырэктара