Канікулы з добрым настроем і задорам

02.01.2017

     З мэтай арганізацыі вольнага часу, занятасці і аздараўлення вучняў у перыяд зімовых канікул з 26.12 па 31.12.2016 г. на базе ўстановы адукацыі функцыянаваў школьны зімовы аздараўленчы лагер дзённага знаходжання «Сонейка». Падчас работы лагера выхавацелі дапамаглі дзецям атрымаць максімум задавальнення і карысці на адпачынку. Праводзіліся конкурсы малюнкаў “Навагодняя елка”, “Навагодні эрудыт”, “Мой любімы герой казкі”, конкурс чытальнікаў “Вось прыйшлі марозы і зіма настала”. Вельмі цікавымі для дзяцей былі гульні “Другі лішні”, “Навагодняя скарбонка” і г.д. Вялікае задавальненне вучні атрымалі ад хвілінак здароўя такіх, як: “Калі хочаш быць здаровым – загартоўвайся!”, “Падарожжа ў краіну Вітамінію”, “Маё здароўе ў маіх руках”, а таксама ад спартыўных спаборніцтв “Следства вядуць калабкі”, “Вясёлы мяч”, “Спрытныя, моцныя, смелыя”. Актыўны ўдзел ўсе вучні прынялі ў віктарынах “Новы год у розных краінах” і “Казачныя персанажы вакол школы”. Вельмі кранула дзяцей экскурсія ў выратавальную станцыю вёскі Дабраслаўка, дзе кожны мог сфатаграфавацца на памяць, прымераць форму выратавальніка і адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам, і тое, што гэта прафесія вельмі важная. Увесь час работы школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка” дзеці былі акружаны клопатам, увагай і каханнем. А што яшчэ трэба для добрага адпачынку?

 

А.М.Крывецкая, настаўнік пачатковых класаў