Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

16.03.2019

   15 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!»

   У бібліятэцы ўстановы былі арганізаваны выставы “25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Ідэалогія беларускай дзяржавы”.

     Цікавым было тое, што вучаніца XI класа, Кавалевіч Анастасія, прыняла ўдзел у сустрэчы дзіцячага парламента з прадстаўнікамі органаў улады Пінскага раёна.

   Класныя кіраўнікі I – VII класаў правялі класныя гадзіны на тэму “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, выкарыстоўваючы розныя формы і метады. Акцэнт быў зроблены на юбілейную дату Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама на паважлівыя і трапяткія адносіны да сімвалаў Беларусі. Дзеці з асаблівай цікавасцю слухалі, задавалі пытанні.

    У рамках акцыі і з нагодай святкавання 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вучні VIII – XI класаў прынялі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах на тэму “Канстытуцыя маёй краіны”. Дзеці яшчэ раз дакрануліся да нашай любімай, светлай і непаўторнай Беларусі. Яны выказваліся аб Радзіме, успаміналі свае правы і абавязкі, гаварылі аб тым, што трэба захоўваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і з павагай адносіцца да Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна і Дзяржаўнага герба.

   Захаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны – Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна – патрыятычны абавязак кожнага з нас.

    У гэты дзень ніхто не застаўся абыякавым да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, да Беларусі, да Малой радзімы.

 Кожны зразумеў: мы навекі патрыёты Беларусі!

 

Крывецкая А.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце