У свеце права

16.03.2019

        Ад дзяцей часта можна пачуць такія словы: “Я маю на гэта права. Вы парушаеце мае правы. Вы не маеце права”. Ці заўсёды гэтыя словы дакладныя і справядлівыя? І аб якіх правах ідзе гаворка? Каб адказаць на гэтыя хвалюючыя пытанні, з вучнямі  II – IV класаў быў праведены конкурс малюнкаў “У свеце права”. Конкурс быў арганізаваны ў мэтах прапаганды прававых ведаў, раскрыцця творчых здольнасцяў сярод дзяцей.

   

Хочацца адзначыць наступных вучняў: Разжалавец  Ульяну  “Дзеці маюць правы на  бясплатную адукацыю“, Разжалавец Ксенію “Дзеці маюць правы на медыцынскі догляд”, Саракалетаву Дзіяну  “Дзеці маюць правы на адпачынак”,   якія  справілася з гэтым заданнем.

         Памятай: чым больш ты ведаеш аб сваіх правах і абавязках, тым менш будзе верагоднасць твайго траплення ў складаную жыццёвую сітуацыю!

 

                                                               Н.М.Дабярчук, бібліятэкар