Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

21.03.2019

    21 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў VIII - XI класаў. Яго тэма: «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Мерапрыемства складалася з інфармацыйнага блока: «25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» і праходзіла ў форме ток-шоу.

    У ходзе мерапрыемства старшакласнікі ўступалі ў дыскусію па пытаннях:

  • Калі адзначаецца дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
  • Што згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю нашай дзяржавы?
  • Якія правы і свабоды гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь грамадзянам краіны?
  • Як вы разумееце наступныя выразы: “свабода аднаго чалавека заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода другога чалавека”, “свабода – гэта ўсвядомленая неабходнасць”?

  Затым увазе вучняў была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” У ходзе прэзентацыі вучні даведаліся, якія асноўныя абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, чаму захаванне грамадзянамі сваіх абавязкаў з’яўляецца важнейшай умовай рэалізацыі праў. Яшчэ цікава было тое, што ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ў рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” юныя грамадзяне атрымліваюць пашпарт.

  У канцы мерапрыемства ўсім прысутным было прапанавана прадоўжыць фразу “Быць грамадзянінам сваёй дзяржавы – значыць…”.

   Усе прысутныя засталіся задаволенымі мерапрыемствам, папоўнілі сваю скарбонку ведаў аб сваёй дзяржаве, правах і абавязках.

 

А.М.Крывецкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце