Мост паміж мінулым і сучасным

26.03.2019

         Значнае месца ў мадэрнізацыі духоўна-маральнага выхавання вучняў сучаснай школы адводзіцца музеям. Менавіта яны садзейнічаюць фарміраванню беражлівых адносін да Радзімы, яе культурна-гістарычнаму мінуламу, выхоўваюць любоў да родных мясцін, пашану да мінулага, гонар за свой народ.  Вучні, якія наведваюць школьны аздараўленчы лагер «Сонейка», пабывалі ў самым старэйшым школьным музеі, які працуе на базе ДУА «Лагішынская сярэдняя школа» Пінскага раёна.

У 1982 годзе ён атрымаў назву «Школьны краязнаўчы музей». Дзеці пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі, якіх тут налічваецца больш за 2000, а 500 з іх з'яўляюцца сапраўднымі. Яны таксама даведаліся пра 208-ы партызанскі полк, які вызваляў Лагішын у час Вялікай Айчыннай вайны. Цікава напісана і гісторыя самаго пасёлка, яго народныя традыцыі. Убачыць яшчэ больш цікавых прадметаў, бліжэй дакрануцца да гісторыі і пазнаёміцца з яе сведкамі змаглі вучні падчас гэтай экскурсіі.

 

Выхавальнік атрада «Непаседы»                                  Н.А.Сідарэвіч