ТВІ зноў разам

25.03.2019

    З 23 сакавіка па 24 сакавіка 2019 года вучні нашай школы прымалі ўдзел у мерапрыемстве, якое праходзіла ў межах праекта «Трансгранічныя водныя інспектары». Ён сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.  Юныя водныя інспектары з Пінскага і Любешоўскага раёнаў сустрэліся ў Купяцічах.

Там разам з дызайнерамі і ілюстратарамі (Cвятланай Гатальскай , Марыяй Банэ, Дзінай Леонавай, Ксеніяй Лагавой  ды Дзімай Ску) дзеці рабілі зіны, паштоўкі, плакаты і цыянатыпію на эка-тэматыку.  Гэта былі два незабыўныя дні ў Купяцічах, чатыры майстар-класы і 60 юных водных інспектароў. 

Кіраўнік школьнага экалагічнага клуба    Н.А.Сідарэвіч