Чысты бераг

27.03.2019

         Жыццё на планеце зарадзілася і развівалася ў вадзе, цывілізацыя ўзнікла на берагах рэк і мораў. Вада – аснова жыцця. Захаванне вады – гэта не проста захаванне прыроды, але і захаванне самаго жыцця. У наш час адносіны да рэк драпежніцкія, спажывецкія – выкарыстаць, а потым прырода сама ўсё адновіць і ачысціць. Гэта вялікая памылка. Толькі нашы намаганні могуць усталяваць прыродную раўнавагу.

         Наша вёска знаходзіцца непадалёку ад ракі Бобрык, якая з'яўляецца прытокам Прыпяці. Апошняя нясе свае воды ў Чорнае мора. Чысціня прыбярэжнай часткі і самой ракі напрамую залежыць ад пільнасці саміх жыхароў вёскі і іх гасцей. У рамках праекта «Трансгранічныя водныя інспектары» вучні сёмага класа прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Чысты бераг». Гэтае марапрыемства само па сабе, канешне ж, не вырашыць праблему засмечвання прыбярэжнай зоны нашай ракі, але, спадзяемся, выклікае зацікаўленасць грамадства і пакажа добры прыклад вяскоўцам, асабліва моладзі.

Сідарэвіч Н.А., кіраўнік экалагічнага клуба