Лясная гаспадарка

28.03.2019

   У Рэспубліцы Беларусь лясы з'яўляюцца адным з асноўных узнаўляемых прыродных рэсурсаў і важнейшым нацыянальным багаццем. Беларускія лясы знаходзяцца пад пастаянным уздзеяннем неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя: шквалістых вятроў, насякомых – шкоднікаў, хвароб, засух, лясных пажараў. Павышэнне біялагічнай ўстойлівасці лясных насаджэнняў і клопат пра здароўе лесу – асноўная задача лясніцтваў.

     З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і выхавання беражлівых адносін да лесу вучні VII і Х класаў наведалі Бабрыкоўскае лясніцтва. Намеснік ляснічага Будзік Ганна Грыгораўна расказала дзецям аб асноўных мерапрыемствах, якія праводзяцца работнікамі лясніцтва па зберажэнні нацыянальнай каштоўнасці.

   Асабліва зацікавіла вучняў сістэма відэаназірання, якая ажыццяўляецца дзякуючы назіральнай вышцы, размешчанай на тэрыторыі лясніцтва. Ёсць у лясніцтве і свой мінідэндрапарк. Змястоўнай і цікавай атрымалася экскурсія ў лесагаспадарчую ўстанову.

Сідарэвіч Н.А., класны кіраўнік