Вясёлыя прыгоды ў краіне “Чыталіі”

29.03.2019

27 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў літаратурны  ваяж  сярод вучняў. Юныя чытачы падзяліліся на дзве каманды і гульня пачалася. З маршрутнымі лістамі ў руках  дзяўчынкі здзейснілі займальнае падарожжа ў свет дзіцячых кніг. Разгадваючы рэбусы з прозвішчамі дзіцячых пісьменнікаў, яны ўспомнілі сваіх любімых аўтараў, іх вершы, творы. Весела і ажыўлена спаборнічалі дзве каманды “Літаратары” і “Чытачы”. Першы прыпынак называўся "Даскажы слоўца", дзе  трэба было дапісаць апошняе слова. Другі  прыпынак - “Казачная краіна", дзе ў дзяўчынак была "Кветачка-вясёлка", якую трэба было абраць па лістку і інсцэніраваць без слоў з дапамогай жэстаў і мімікі казку або героя казкі.

         У літаратурным ваяжы перамагло сяброўства.

Час прайшоў непрыкметна.  Па ззяючых вачах і ўсмешках дзяцей было зразумела, што ім спадабалася.

Да новых сустрэч!

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар