Тры колеры

29.03.2019

29 сакавіка для выхаванцаў старэйшай групы “Непаседы” школьнага аздараўленчага лагера "Сонейка» было праведзена мерапрыемства пад назвай “Тры колеры” у форме віктарыны. Мерапрыемства пачалося з верша Ю. Свіркі “Беларусь”. Потым вучні падзяліліся на каманды “Васількі” і “Рамонкі”. Кожная каманда па чарзе выбірала намінацыю і адпаведна пытанне з адзначанай колькасцю балаў (ад 10 да 80). Для выхаванцаў былі прапанаваны розныя намінацыі: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Крок у будучае” і іншыя.

Асаблівай намінацыяй для вучняў стала “Дзяржава і яе сімвалы”. Вучні актыўна і з вялікім інтарэсам адказвалі на пытанні віктарыны. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі віктарыны. Пераможцамі мерапрыемства стала каманда “Рамонкі”. Але пераможаных не засталося, бо кожны з іх атрымаў веды пра традыцыі, звычаі роднай зямлі, адкрыў для сябе духоўныя скарбы роднай краіны.

Я.А.Кулеш, выхавацель школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка”