У царстве ветлівасці і дабрыні

30.03.2019

         Ветлівасць - гэта ўменне паводзіць сябе так, каб іншым было прыемна з табой. Ветлівасць з'яўляецца адной з найважнейшых якасцяў культурнага чалавека. Чалавеку, які не валодае навыкамі ветлівых зносін, цяжка вырабіць добрае ўражанне на навакольных. Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці былі выхаванымі, таму імкнуцца выхаваць у дзіцяці ветлівасць з самых ранніх гадоў.

         30 сакавіка ў нашай школьнай бібліятэцы праводзілася конкурсная праграма, у якой удзельнічалі вучні  I - V класаў. Вучні падзяліліся на дзве каманды: “Дабрачок” і “Весялун“ і пачалася гульня. Першы  конкурс мерапрыемства называўся "Чароўныя словы”.  Задача кожнай каманды была па чарзе назваць як мага больш чароўных слоў . Тая каманда, вучань якой назваў апошнім чароўнае слова, а яго супернік-маўчаў, тая каманда і перамагае.

Вучні  называлі формы прывітання: Добры дзень, Добрай раніцы, Добры вечар;  формы падзякі: Дзякуй, вялікае дзякуй;  формы пажаданняў: усяго добрага, будзьце здаровыя, спакойнай ночы, прыемнага апетыту, добрага шляху; формы прабачэння: прабачце, прабачце, калі ласка; формы просьбы: калі ласка, будзьце добрыя, будзьце ласкавы, прашу вас; формы развітання: Да спаткання, да хуткай сустрэчы, дараваць.

Мерапрыемства

         Ніколі не забывайце казаць "чароўныя" словы і рабіць добрыя ўчынкі.

                                                Н.М.Дабярчук, бібліятэкар