Ад тэорыі да практыкі

20.04.2019

   Якаснае рашэнне задач, якія стаяць перад сучаснай агульнай адукацыяй, ва многім вызначаецца тым, хто сёння прыходзіць у школу, - ад маладога спецыяліста, учарашняга выпускніка ВНУ.

  З мэтай стварэння ўмоў для падтрымкі, развіцця, праяўлення дзелавой ініцыятывы, прафесійнага самавызначэння маладога спецыяліста, з 15 па 19 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень маладога спецыяліста “Ад тэорыі да практыкі”.

  У рамках тыдня былі арганізаваны семінар – практыкум, адкрытыя мікрафоны, педагагічны брыфінг, метадычны дыялог. Такія формы арганізацыі абмену думкамі дазволілі ўсебакова разгледзець розныя пытанні, даць удзельнікам магчымасць выказаць свой пункт гледжання на праблему, якая абмяркоўваецца, выпрацаваць агульнае меркаванне і прыняць сумесныя рашэнні. 

  У час правядзення мерапрыемстваў асвятляліся актуальныя пытанні адукацыйнага працэсу, раскрываўся змест новых тэхналогій, метадаў, прыёмаў навучання на І ступені.

 

  На інтэрактыўным перапынку “Прафесійнае майстэрства і кампетэнтнасць педагога як ўмова павышэння выніковасці” была звернута ўвага на тое, што сёння, як, бадай, і заўсёды, настаўнік — гэта не толькі і не столькі захавальнік ведаў, узор паводзін, пераймання для дзяцей, колькі майстар, здольны навучыць вучняў знаходзіць патрэбныя веды ў бязмежным акіяне сучасных навук, натхніць сваіх вучняў на навучанне.

   З мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства маладога педагога 18 красавіка была праведзена панарама адкрытых урокаў на І ступені “Ад тэорыі да практыкі”.

   Такім чынам, толькі сістэмнае метадычнае суправаджэнне маладых спецыялістаў дазваляе зрабіць ім упэўненыя першыя крокі ў прафесійным станаўленні і не расчаравацца ў выбранай прафесіі. Задача ўстановы адукацыі -  стварыць належныя ўмовы для фарміравання гатоўнасці моладзі да актыўнай, мэтанакіраванай, самарэгулюемай, асобасна і прафесійна значнай дзейнасці, якая забяспечвае высокаэфектыўнае і творчае выкананне прафесійных функцый і задач.

 

Н.М.Курыльчык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце