Падарожжа ў краіну Вітамінаў

09.04.2019

     5 красавіка ў вучняў ІІІ класа прайшло мерапрыемства пад назвай “Падарожжа ў краіну Вітамінаў”. Мэтай гэтага мерапрыемства было даведацца карысную інфармацыю пра вітаміны, прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Дзеці падарожнічалі па станцыях, на кожнай з якіх выконвалі розныя заданні для пераходу на другую станцыю.

    Вучням было прапанавана: адгадаць загадкі, паўдзельнічаць у гульні пра садавіну і гародніну, паслухаць карысную інфармацыю пра вітаміны, даведацца пра тое, у якіх прадуктах харчавання можна знайсці карысныя вітаміны.

    Мерапрыемства дазволіла вучням даведацца шмат карыстнага пра вітаміны. У кожнага з’явілася жаданне: ужываць як мага больш вітамінаў.

    Дзеці, будзьце здаровыя! Часцей падарожнічайце па краіне Вітамінаў!

А.П.Вабішчэвіч. класны кіраўнік