Малая радзіма: эстафета карысных спраў

04.06.2019

  Адпачынак у школьным аздараўленчым лагеры «Сонейка» дае магчымасць дзецям раскрыць свой індывідуальны патэнцыял і сацыяльныя ініцыятывы,  набыць сяброў, палепшыць сваё здароўе дзякуючы здароваму харчаванню і загартоўванню. Адначасова адпачынак можна зрабіць карысным.  У рамках рэспубліканскай акцыі «Малая радзіма: эстафета карысных спраў» з выхаванцамі атрада «Рабінзоны» была арганізавана акцыя «Прыгожая вёска – чыстая вёска», у ходзе якой дзеці ачысцілі ад смецця парк і прыбралі каля помніка загінуўшым воінам у час Вялікай Айчыннай вайны.

  Мэтай дадзенай акцыі было прыцягненне ўвагі дарослых да чысціні навакольнага асяроддзя і павышэння экалагічнай культуры дзяцей і дарослых.

Выхавальнік атрада «Рабінзоны», Н.А.Сідарэвіч