Добрые дела

15.06.2019

         Кожны дзень у школьным аздараўленчым лагеры праходзіць пад пэўным дэвізам. Мерапрыемствы суботняга дня прайшлі пад дэвізам «Дзень дабрыні і ветлівасці». На працягу дня дзеці стараліся быць ветлівымі як з дарослымі, так і са сваімі сябрамі, рабіць толькі добрыя справы, якія прыносяць акаляючым  пазітыўны настрой і задавальненне. Выхаванцы атрада «Ну – пагадзі!» атправіліся ў казачнае падарожжа, прыняўшы ўдзел у конкурсе «Добрыя справы». Пачаўся конкурс з вырашэння праблемнага пытання: «Чаму Ката Леапольда лічаць самым добрым героем мультфільмаў?». Дзеці спачатку паглядзелі адну з серый гэтага мультфільма, а потым выказаліся наконт пастаўленага пытання. Конкурс праходзіў з чаргаваннем калектыўных гульняў, якія не толькі актывізавалі работу дзяцей, але і садзейнічалі выхаванню дабрыні, узаемапавагі, ветлівасці. Найбольш спадабаўся конкурс  «Мой герой самы добры», у ходзе якога патрэбна было размаляваць партрэт казачнага героя і даказаць, што менавіта ён самы добры.

         Рабіць добрыя справы – вельмі проста, дабро не купіш, яно не патрабуе доўгага часу і сіл, галоўнае – пачаць. У канцы дня, падвёўшы вынікі, дзеці прыйшлі да агульнай думкі – рабіць добрыя справы пажадана не толькі ў пэўны дзень, а пастаянна. Дабрыня ўплывае на настрой чалавека, прыбаўляеяму жыццёвых сіл.

Сідарэвіч Н.А., выхавальнік