Гэта наша з табою Радзіма

20.06.2019

   Чалавек нараджаецца на свет і разам з жыццём атрымлівае ў спадчыну самае бясцэннае багацце: Радзіму.  "Адчуванне" Радзімы прыходзіць да кожнага з нас менавіта ў дзяцінстве. Любоў да Радзімы - у кожным з нас, у кожнай усмешцы, у кожнай сцежцы, у кожным павароце дарогі пад назвай жыццё.

  Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ. На раскрыццё ўсіх сакрэтаў можа не хапіць нават жыцця, але неабходна імкнуцца ведаць як мага больш. 19 чэрвеня дзеці атрада “Ну, пачакай!” прадоўжылі знаёмства з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі, традыцый. Рабяты актыўна ўключыліся ў КТС “Гэта наша з табою Радзіма”.

Завадская Г.К., выхавальник