Добры дзень, краіна Ведаў!

02.09.2019

   Настала восені цудоўная пара,  над Белай Руссю ўстае ўрачысты світанак і  першы праменчык у сінім небе нам сёння шле сваё прывітанне.  Сёння ў школе зранку насцеж расчынены дзверы: у школу зноў крочаць дзеці!

   Сёння свята, школьнае свята, свята першага званка! З ім звязана вялікая колькасць  самых розных уражанняў і перажыванняў, асабліва для першакласнікаў і выпускнікоў. Першы званок новага навучальнага года далі першакласніца Марыя Дабярчук і адзінаццацікласнік Саракалетаў Сяргей, пасля чаго вучні адправіліся на першы  ўрок “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”, які даў старт новым пачынанням і поспехам, якія абавязкова чакаюць вучняў і настаўнікаў. Шчырыя пажаданні, выказаныя гасцямі, дырэктарам школы,  стануць добрым стымулам для дасягнення новых вышынь, а святочны настрой застанецца на ўвесь навучальны год.

  Пакарайце новыя вяршыні, рэалізуйце пастаўленыя задачы, вучыце і вучыцеся з задавальненнем і карысцю!

Поспехаў у новым навучальным годзе!

 

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар