На віртуальным цягніку – па Рэспубліцы Беларусь

02.09.2019

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Зразумееш тады, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

 

         Прырода Беларусі цудоўная ў любую пору года. Так як 2019 год аб’яўлены Годам малой радзімы, вучні VI класа адправіліся ў падарожжа па Рэспубліцы Беларусь, наведалі кожню вобласць і праверылі, на колькі добра яны ведаюць сваю краіну.

         Мэта падарожжа – вывучыць асаблівасці кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь, а асабліва – Брэсцкай вобласці.

         Па прыбыцці ў кожную вобласць вучняў чакалі заданні, па выніках выканання якого яны атрымоўвалі сувенір. Задача вучняў – прывезці як можна больш сувеніраў з падарожжа.

         У канцы падарожжа вучні адзначылі, што Радзіма – гэта месца, куды чалавека цягне сэрцам. Радзіма ва ўсіх свая: вуліца, вёска ці горад. Але ўсе разам  мы – Рэспубліка Беларусь!

Н.М.Курыльчык, класны кіраўнік