Зямля, дзе пачаўся твой лёс

09.09.2019

          7 верасня вучні установы адукацыі сталі ўдзельнікамі  краязнаўчага падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прайшлі  яго шляхамі – дарогамі, пагаварылі пра родны куток, пра мясціны, што з маленства дарагія.

          У спадчыну ад мінулых пакаленняў нам дасталіся назвы населеных пунктаў, рэк, палёў і сенажацяў, урочышчаў. Пазнаёміўшыся з легендамі пра паходжванне назваў вёсак, дзеці ўпэўніліся ў тым, што ні адна назва  не ўзнікла выпадкова, без прычыны.

          Завяршылася наша падарожжа па незабыўных сцежках роднага краю прыказкамі пра тыя  мясціны, дзе кожны нарадзіўся.

          Няхай неабмежаваная, шчырая любоў і светлыя ўспаміны заўсёды жывуць у сэрцах, выклікаюць светлыя пачуцці і няхай кожны адчувае сябе сынам альбо дачкою сваёй зямлі.

 

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар