Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог

26.09.2019

    Кожны вучань у будучым павінен прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, ведаць пра палітычныя і сацыяльна-эканамічныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта адна з задач інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ». Сёння вучні VIII класа наведалі першы занятак «Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог» у рамках дадзенага праекта. Такая форма правядзення, як ток-шоу, была выбрана нездарма.

 

   Вучні змаглі не толькі атрымаць новую і цікавую інфармацыю пра значныя падзеі ў краіне, але і выказвалі сваё меркаванне, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад такой падзеі, як ІІ Еўрапейскія гульні. Многа пытанняў было і пра перапіс насельніцтва ў рэспубліцы, так як для дзяцей трынаццацігадовага ўзросту дадзены працэс незнаёмы. У ходзе інтэрактыўнага дыялога, прагляду мультымедыйнай прэзентацыі ўсе атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні. Такія мерапрыемствы фарміруюць у вучняў навыкі крытычнага мыслення, аналітычныя здольнасці і камунікатыўныя навыкі, асабістую грамадзянскую ініцыятыўнасць.

Сідарэвіч Н.А., класны кіраўнік