Ад якаснага выхавання праз эфектыўнае кіраванне

26.09.2019

    У педагога сёння рознабаковы спектр функцый, галоўная з якіх – выхаванне чалавека ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. І калі мы гаворым пра выхаванне, то, у першую чаргу, маем на ўвазе змястоўную дзейнасць класнага кіраўніка. Арганізацыя выхаваўчай і развіваючай дзейнасці – першы аб’ект увагі педагога, адна з асноўных задач, якую яму неабходна вырашыць. І гэта задача самая галоўная, бо там, дзе няма арганізацыйнай дзейнасці, там няма выхавання. Арганізацыя і развіццё калектыву – другі аб’ект увагі і задача класнага кіраўніка. Дапамога ў станаўленні асобы вучня, стварэнне ўмоў для праяўлення і ўзбагачэння яго ўнутраных сіл, схільнасцей, інтарэсаў і здольнасцей – трэцяя задача выхаваўчых уздзеянняў класнага кіраўніка.  

   З мэтай павышэння якасці і эффектыўнасці выхаваўчай работы, удасканалення форм і метадаў выхавання сродкамі павышэння кампетэнтнасці і прафесіянальнага майстэрства класных кіраўнікоў 26 верасня адбылося паседжанне школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Ад якаснага выхавання праз эфектыўнае кіраванне” у форме педагагічнай мазаікі. Такая форма арганізацыі дазволіла ўсебакова разгледзіць пэўныя пытанні, даць класным кіраўнікам магчымасць выказаць свой пункт гледжання на праблему, якая абмяркоўваецца, выпрацаваць агульнае меркаванне і прыняць сумесныя рэкамендацыі.

   У час правядзення паседжання асвятляліся актуальныя пытанні выхаваўчага працэсу:  “Аб выніках работы школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у 2018/2019 навучальным годзе і задачах на 2019/2020 навучальны год” (Н.М.Курыльчык, кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў), “Развіццё класнага самакіравання праз развіццё самастойнасці і адказнасці” (А.І.Банцэвіч, класны кіраўнік ІХ класа), “Работа з бацькамі як адзін з накірункаў дзейнасці выхаваўчай работы ў класе” (Н.К.Канановіч, класны кіраўнік ІІІ класа).

         Такім чынам, класны кіраўнік – не столькі ўзор паводзін, пераймання для дзяцей, колькі майстар, здольны выхаваць вучняў.

Н.М.Курыльчык, кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў