Цікава гуляем, сяброў выбіраем

12.10.2019

   Як часта бацькі чуюць ад сваіх дзяцей знаёмую просьбу: “Мама, тата, пагуляйце са мной!”. І колькі радасці атрымліваюць малыя, калі дарослыя, пераадольваючы стомленасць, занятасць, адклаўшы ў бок хатнія справы, згаджаюцца пагуляць. Аднак гульня для дзіцяці - гэта не толькі задавальненне і радасць, што само па сабе вельмі важна: гульня аказвае ўсебаковае дзеянне.

    12 кастрычніка ў рамках Дня спорта і здароўя прайшла пазнавальная  гульня “Цікава гуляем, сяброў выбіраем”. У ходзе гульні “Пад калпаком” дзяўчынкам  патрэбна было ўзяць прыз, які находзіўся пад каўпаком. Пераможцам стала Разжалавец Ксенія, якая атрымала прыз.

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Час прайшоў непрыкметна.  Па ззяючых вачах і ўсмешках дзяцей было зразумела, што ім спадабалася.

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар