У ведах сіла

02.11.2019

 У наш час поспеху ў жыцці можа дабіцца толькі чалавек з вялікай эрудыцыяй. Эрудыт – гэта той, хто можа даць адказы на любыя пытанні з розных абласцей ведаў, хто валодае вельмі добрай памяццю, а таксама можа падтрымаць размову на любую тэму. Чым больш ведае чалавек, тым ён мацнейшы.

 З мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, развіцця логікі і мыслення, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці і фарміравання калектывізму, у рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» была праведзена гульнёва-пазнаваўчая праграма «Эрудыт-шоу». У ёй прынялі ўдзел  вучні VIII класа.  Гульня праходзіла ў некалькі тураў, што дало магчымасць кожнай камандзе праявіць знаходлівасць, паказаць свае веды і уменне працаваць у камандзе. Па выніках гульні самай эрудыраванай і дружнай аказалася каманда хлопчыкаў. Дзякуй усім удзельнікам за цікавую гульню, азарт і сяброўскую атмасферу!

                     Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік VIII класа