Умеем быць беражлівымі!

12.11.2019

   Важныя рэсурсы жыцця чалавека - вада, электрычнасць, цяпло. Без іх наша жыццё неймаверная, таму і ўзнікае неабходнасць гэтыя рэсурсы берагчы і эканоміць.

   11 лістапада вучні ІІІ– IV класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Азбука беражлівасці”, які праходзіў у рамках правядзення абласной акцыі Міжнароднага дня энергазберажэння.

   У гульнявой форме вучні атрымлівалі веды па асновах энергазберажэння. Спачатку была праведзена агульная размінка, дзе яны разгадвалі загадкі аб прадметах ужытку, якімі мы карыстаемся амаль кожны дзень. Дзеці ўдзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях, конкурсах. Таксама вучні паўтарылі веды беражлівасці не толькі дома, але і ў школе, правілы беражлівых адносін да сваіх школьным прыладаў. 

А.П.Вабішчэвіч, настаўнік пачатковых класаў