Падарожжа ў краіну здароўя

17.11.2019

    Здароўе-самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, яно даражэй любога багацця. Нездарма прыказка абвяшчае: “Грошы згубіў – нічога не згубіў. Час страціў-шмат страціў.Здароўе згубіў – усё згубіў”.Таму вельмі важна вучыць з самага дзяцінства беражліва ставіцца да свайго здароўя.

    У суботу 16 лістапада адбылася гульня “Падарожжа ў краіну здароўя”, прысвечанае прапагандзе здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства пачалося з гутаркі з дзецьмі пра здароўе, аб карысных і шкодных звычках, аб важнасці захавання рэжыму дня. Затым дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў краіну здароўя, пабываўшы ў розных гарадах.Са словамі “Чыстым жыць – здаровым быць” дзеці патрапілі ў гарадок Чысцюлькіна. На станцыі “Вітамінавая” ўдзельнікі разгадалі крыжаванку пра карысныя гародніну і садавіну, а на станцыі “Капітанская” - капітаны адказвалі на пытанні. На станцыі “Прыказкі” дзецям неабходна было скласці з картак-складоў цэлую прымаўку, а на станцыі “У гасцях у казкі” называлі герояў казак, якія давалі ім карысныя парады. Канчатковым пунктам прыпынку стала станцыя “Радасная”, дзе дзеці зрабілі выснову, што трэба як мага часцей смяяцца і ўсміхацца.

Н.М.Дабярчук, бібліятэкар