Ведай і любі свой край

25.11.2019

         Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, экскурсіі. Экалагічны марафон “Ведай і любі свой край”, які праходзіў 18 па 22 лістапада, дапоўніў веды вучняў І – V класаў аб родным краі.

      На працягу тыдня вучні здзейснілі падарожжа па Пінскім раёне, прынялі ўдзел у турніры “Па старонках Чырвонай кнігі”, гульні “Зорны час”.

         У час квэст – гульні “Знаўцы прыроды” вучні пазнаёміліся  з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаліся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала.

 

Мы ганарымся сваёй мовай!

Мы ганарымся сваёй гісторыяй!

Мы ганарымся сваёй роднай зямлёй.

Мы ганарымся, што мы – беларусы!

 

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар