Пасябруй са спортам

14.12.2019

    “Пасябруй са спортам” – так называецца рэспубліканскі конкурс малюнка, у якім  прымаюць удзел вучні першых – шостых класаў. Дадзены конкурс праходзіць у два этапы: I - ва ўстанове адукацыі, II- у раёне.

   На першым этапе вучні школы прымалі актыўны удзел. Жаданне дабіцца перамогі захапіла кожнага. Усе вучні стараліся. Пераможцы ва ўзроставых групах (вучні I-IIІ і IV-VI класаў)   прымуць удзел у II этапе. Выбіраць лепшыя работы будзе журы.

     І хоць многія не мастакі, але мы зычым ім поспеху!

Банцэвіч У.А., кіраўнік фізічнага выхавання