Сяброўская сустрэча па валейболу

20.12.2019

   Перад зімовымі канікуламі зусім дарэчы сустрэцца з бліжэйшымі суседзямі на спартыўнай пляцоўцы і памерацца сіламі і майстэрствам. Менавіта такая сутрэча адбылася у спартыўнай зале ГУО “Лышчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна па валейболу. Каманду нашай школы складалі вучні X класа.  Спачатку усе гульцы разміналіся, а потым, паціснушўы адзін аднаму руку, пачалі гульню. Сур’ёзны падыход падлеткаў да валейбола быў бачны ў першай партыі. Кожны рознымі спосбамі не даваў упасці мячу на сваёй пляцоўцы. Галоўнай задачай удзельнікаў было не памыліцца пры прыёме мяча і падаць такім чынам, каб супернік не здагадаўся, куды прызямліцца мяч і не змог адбіць.  Першую партыю з лікам 25:21 выйгралі гаспадары. Другую – 25:21 узялі госці.Усё вырашыла 3 партыя: 5:12 на карысць гаспадароў.

    Добры настрой і спартыўны дух – вось што атрымалі каманды.    Наперадзе ў іх новыя сустрэчы, а трэніроўкі нашай каманды дазволяць атрымаць  перамогу.

Банцэвіч У.А., кіраўнік фізічнага выхавання