Эка – свет

21.12.2019

   У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой Радзіме, з мэтай далучэння вучняў да захавання найбольш экалагічна важных экасістэм малых рэк, а таксама пошук і вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны малой Радзімы, вучні І – ХІ класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Эка – свет”.

   У намінацыі “Вось ён які, наш свет!” удзельнікі расказалі аб аб’ектах Пінскага раёна, якія маюць значэнне у культурных, гістарычных, этнаграфічных адносінах. Вучні V класа расказалі аб здабытках малой Радзімы.

    Міхалевіч Мілана, вучаніца VІ класа, прадставіла інфармацыйна – даведачнае выданне “Вось ён які, наш свет”, дзе расказала аб сапраўднай скарбніцы – Прыход Царквы ў імя Святой Жываначальнай Троіцы. Сёння Троіцкая царква ўнесена ў праект зон аховы матэрыяльнай гісторыка – культурнай каштоўнасці “Троіцкая царква” (XVIII ст.) у в.Дабраслаўка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў “Дзяржаўны спіс гісторыка – культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”.

   Цікава прадставіла вучаніца VII класа Будзік Сафія “Хамічоў хутар”, які знаходзіцца ў вёсцы Бобрык.

   У намінацыі “Жывая прырода” сапраўдны экалагічны маршрут распрацавалі і прадставілі вучні VIII класа.

 

   Другое жыццё–пад такім дэвізам вучні пачатковых класаў прадставілі вырабы з другаснай сыравіны.

 

 

   Мы,  нашы дзеці павінны ведаць, што край, у якім мы жывём,- гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ім, ведаць мінулае, ганарыцца яго культурнай спадчынай. 

Н.М.Курыльчык, класны кіраўнік