Скарбы роднага краю

27.12.2019

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў.

         Вядома, што кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. І канешне, кожны з нас павінен ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца культурнай спадчынай сваёй краіны.

         26 снежня вучні ІІІ – VI класаў наведалі УК “Музей Беларускага Палесся”. Музей Беларускага Палесся налічвае больш 60 000 экспанатаў. Тут вучні ўбачылі розныя прылады працы, абутак, упрыгожванні, якія насілі ў ХІІ стагоддзі. Жыццё мяшчан першай паловы ХХ стагоддзя прадстаўлена мэбляй, адзежай тых часоў, паказаны інтэр’ер кватэры. У час наведвання экспазіцыі “Палац Бутрымовіча”  вучні даведаліся пра гісторыю будаўніцтва “Пінскага мура” і лёс шляхецкіх дынастый. У тэматычнай зале “Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” вучні даведаліся аб гісторыі стварэння першага партызанскага атрада. Жывёльны свет Палесся прадстаўлены чучаламі жывёл, якія водзяцца ў дадзенай мясцовасці.

         Гэтым жа днём у Музеі Беларускага Палесся вучні наведалі і выставу жывёл “Парк пухнатых”, дзе змаглі пазнаёміцца з жывёламі як нашай мясцовасці, так і жывёламі Паўднёвай Афрыкі.

         Аднак экскурсійны маршрут у гэты дзень праходзіў яшчэ і праз раённы цэнтр турызму і краязнаўству в.Ставок, на базе якога размясцілася музейная экспазіцыя “Турыстычныя маршруты”. Тут прадстаўлена этнаграфічная экспазіцыя, прысвечаная народным рамёствам і промыслам Піншчыны.

Калі гавораць пра беларускую прыроду, успамінаюць Палессе. Калі гавораць пра багацце нетраў і зямлі беларускай, успамінаюць Палессе. Калі гавораць пра самабытнасць Беларусі, успамінаюць Палессе. Кожны беларус мусіць хоць раз убачыць Палессе, адчуць і зразумець гэты край.

 

Курыльчык Н.М., класны кіраўнік VI класа