Эканамічна – экалагічна

08.01.2020

    Пытанні эканоміі  рэсурсаў з кожным годам становяцца ўсё актуальней. Іх значымасць звязана, у першую чаргу, з эканамічнымі і экалагічнымі праблемамі. У сучасным свеце спажыванне энергіі расце, а запасы выкапнёвага паліва гэтак жа імкліва скарачаюцца. Таму адной з задач школы з’яўляецца фарміраванне асэнсавання вучнямі праблемы эканомнага расходавання энергарэсурсаў.

   Вучні VIII класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным энергазберажэнню «Эканамічна – экалагічна», у ходзе якога пазнаёміліся з метадамі эканоміі рэсурсаў, асноўнымі экалагічнымі праблемамі і варыянтамі іх рашэння. Вучні у ходзе займальнай гульні ўпэўніліся, што лёс нашай планеты залежыць ад кожнага чалавека, а правільней, ад таго, колькі мы спажываем прыродных рэсурсаў. Менавіта прыцягненне вучняў да дзейнасці па скарачэнні спажывання энергарэсурсаў садзейнічае рашэнню задач экалагічнай і эканамічнай адукацыі падрастаючага пакалення.     

Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік VIII класа