Што мы Радзімаю завём?

01.02.2020

Радзіма... Яна ў сэрцы кожнага. Любоў да Айчыны пачынаецца з любві да сваёй малой радзімы – месцу, дзе чалавек нарадзіўся. Малая Радзіма і ёсць выток, пачатак, адкуль чалавек робіць крок у вялікі свет. З роднага кутка зямлі пачынаецца Беларусь, грамадзянамі якой мы зяўляемся.  

1 лютага вучні прынялі ўдзел у гульні – падарожжа “Што мы Радзімаю завем?”. У час гульні ўдзельнікі звярнуліся да гісторыі роднага краю, вядомых людзей, архітэктурнай спадчыны, этнаграфіі, абрадаў і традыцый.

 

У кожнага з нас свая дарога ў жыцці, свой шлях, але няхай у сэрцы кожнага з вас жыве любоў да роднай зямлі, да роднага краю, любоў да МАЛОЙ РАДЗІМЫ.

Г.К.Завадская, педагог – арганізатар