Ці модна быць здаровым?

08.02.2020

    Пад такім дэвізам 8 лютага прайшло мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў. Рабяты з задавальненнем адправіліся ў падарожжа да Лесавічка, адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі, успаміналі розныя віды спорту, разгадвалі крыжаванку. Дзеці актыўна працавалі ў камандах і з цікавасцю выконвалі ўсе заданні. Можна зрабіць выснову: дзеці ведаюць і выконваюць здаровы лад жыцця. Хочацца верыць, што навучэнцы захаваюць моцнае здароўе на доўгія гады жыцця, так як быць здаровым – гэта модна! 

А.П.Вабішчэвіч, настаўнік пачатковых класаў